Нацыянальная бібліятэка патрапіла ў сьпіс самых брыдкіх будынкаў сьвету

У рэйтынгу самых брыдкіх будынкаў сьвету, які склаў часопіс Travel + Leisure, Нацыянальная бібліятэка Беларусі заняла 10-е месца зь 15. Сярод іншых будынкаў, якія патрапілі ў сьпіс – бібліятэка Гаральда Вашынгтона ў Чыкага, будынак Брытанскай выведкі ў Лёндане, гатэль Ryugyong у Пхэньяне.

Пра менскі архітэктурны “алмаз” аўтары рэйтынгу часопісу "Travel + Leisure"напісалі:

“Вы ня можаце сапраўды ненавідзець гэты будынак, 23-трохпавярховы ромбакубаактаэдр, складзены з 8 трохкутных і 18 квадратных шкляных панэляў, калі яны ноччу зіхацяць рознымі колерамі. Урэшце цяжка зайздросьціць бібліятэцы з такой “сэксапільнасьцю”. Дызайнэры мусілі абмежавацца гэтым. Аднак яны пасадзілі “алмаз” на аснову, спраектаваную зь няправільных ярусных колаў, вялізных трохкутнікаў, адкідных крылападобных створак.

Пераможцы абвешчанага ўрадам конкурсу архітэктары Міхаіл Вінаградаў і Віктар Крамарэнка хацелі зрабіць дасягненьне ў архітэктуры. Урад хацеў атрымаць аб’ект, што прыцягваў бы турыстаў. Апошняе жаданьне падаецца выкананым – адкрыцьцё будынку ў 2006 годзе сапраўды прыцягнула да сябе ўвагу”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)