На Зьезд беларусаў сьвету не пусьцілі пралукашэнкаўскіх беларусаў з Расеі. Фатафакт
Госьцям забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя.
У час VII Зьезду беларусаў сьвету, што пачаўся ў Менску 15 ліпеня, на мерапрыемства не прапусьцілі людзей на машыне з расейскімі сьцяжкамі і сымболікай «Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Смаленскай вобласьці».
Госьцям забаранілі ўваход, бо тыя не былі загадзя зарэгістраваныя. Яны сышлі без скандалу.
«Нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласьці» ўваходзіць у «Фэдэральную нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Расеі». Тая, мяркуючы па сайце, падтрымлівае беларускія ўлады і іхныя ініцыятывы, не выступае з крытыкай беларускіх уладаў, але таксама не падтрымлівае ідэі «русского мира».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное