Лица

На вечарыне #TwiPartyBy абралі лагатып беларускай твітэр-супольнасці (фота)

Увечары 26 лістапада ў WestWorldClub адбылася першая вечарына для супольнасці беларускіх карыстальнікаў Twitter – #TwiPartyBy. На першае оффлайн-мерапрыемства сабралася каля 300 чалавек, што крочаць у нагу з часам. Яны і вырашылі, якім будзе лагатып беларускай твітэр-супольнасці, а таксама ўганаравалі прэміяй самых выбітных твітэр-асобаў.

Арганізатары прадугледзелі прэміі ў некалькіх намінацыях – «Ветэран Байнэта» (прэмію атрымаў генеральны дырэктар і заснавальнік парталу TUT.BY Юрый Зісер), «Усмешка Байнэта » (Антон Матолька), «Піўны эксперт #TwiBy» (Дзяніс Глебка) ды іншых намінацыях, – піша TUT.BY.

Вядомы журналіст і адзін з найлешых блогераў свету 2010 году Віктар Малішэўскі быў уганараваны ў намінацыі «Васерман Байнета», а супрацоўнікі МНС Віталь Навіцкі ды Віталь Дэмбкоўскі атрымалі прэмію «Ратаўнікі #TwiBy».

Выбар лагатыпа быў дастаткова складаны. Конкурс на яго стварэнне быў аб’яўлены яшчэ ўлетку, паўдзельнічаць маглі ўсе жадаючыя, а конкурснымі працамі лічыліся як гатовыя лагатыпы, так і проста ідэі. У выніку, журы магло выбраць з некалькіх дзесяткаў прапанаваных лагатыпаў, – паведамляе marketing.by:

У выніку перамагла праца Ігара Рындзевіча з лагатыпам, на якім змешчаны бусел (сэкс-сімвал усёй Беларусі, як спявае Нейра Дзюбель)!

Удзельнікі мерапрыемства, уласна, сабраліся яшчэ і дзеля адпачынку: гасцям не даў заснуць гурт Ossuary, у якім спявае прэміянт #TwiBy Дзяніс Блішч, акрамя таго, ўладальнікі твітэр-акаўнтаў упершыню атрымалі магчымасць паразмаўляць ужывую.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)