Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

На што беларусам хапае «дзіцячых» грошай?

Фінансавы крызіс ударыў і па планах дэмаграфічнага выбуху ў нашай краіне. Месячнай «дзіцячай» дапамогі

"Вырашайма дэмаграфічную праблему!" — заклікаюць чыноўнікі ўсіх узроўняў. Па тэлевізары бадзёранька рапартуюць, што дзяржаўная дапамога бацькам першага, другога і тым больш пятага дзіцяці няўхільна павялічваецца. Але мала нарадзіць, трэба выгадаваць, выхаваць і дагледзець хаця б адно дзіця. Дапамога дзяржавы пры гэтым будзе заключацца ва ўмоўна бясплатным медыцынскім абслугоўванні, вылучэнні месца ў дзіцячым садку, а таксама ў фіксаванай выплаце дапамогі па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў: з 1 мая 2011 года гэтая дапамога складае 343 260 рублёў (з 1 лютага па 30 красавіка было 296 870 рублёў). Паколькі афіцыйная статыстыка міла забываецца суаднесці намінальную дапамогу бацькам з рэальнымі выдаткамі, то зробім гэта самастойна.

Дзеля большай аб'ектыўнасці параўнаем, на што хапала "дзіцячых" грошай да фактычнай дэвальвацыі рубля, і што на іх можна набыць сёння.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)