«На сабраніі народнам тры часы он гаварыў, маскі ўсе сарваў з уродаў, аблічыў і ўскрыў нарыў» (відэа)

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апаненты Саўка і Грышка абмяркоўваюць тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты і чаму на іх не было Аляксандра Лукашэнкі.

Грышка:

Аты-баты, йшлі дэбаты.

Іх электарат глядзеў.

Гаварылі кандыдаты,

І ў душы сасьпеў спадзеў.

А прыстаўленыя шаўкі

Не змаглі спаганіць шоў.

А чаму, скажы мне, Саўка,

Лукашэнка не прыйшоў?

Саўка:

А чыво яму там дзелаць,

У яго сваі дзяла.

Расьпісал он каждый дзень свой,

А ня то што “бла-бла-бла”.

На сабраніі народнам

Тры часы он гаварыў

Маскі ўсе сарваў з уродаў,

Аблічыў і ўскрыў нарыў.

Грышка:

Не, скажы, чаму дэбаты

Гэтак ігнаруе ён?

Усё ж людзей за кандыдатаў

Падпісалася мільён.

Можа, проста ён баіцца

Не ўтаймаваць сябе –

Успыліць, палезе біцца,

Не дай Бог, кагось заб’е…

Саўка:

Саня астаёцца з намі,

Как сказаў паэт в сьціхах,

Беларусі гордай знамя

Цьвёрда дзержыт он в руках.

Ні піар яму ня нада,

Ні прадвыбарнае шоў.

Патаму-та к кандзідатам

Лукашэнка не прыйшоў!

Грышка:

Вельмі хочацца аднойчы

Не зважаць на часу бег,

Раніцай расьплюшчыць вочы.

За вакном мароз і сьнег…

І нікому ўжо ня трэба

Хвалявацца ні пра што.

Сьпіць пад коўдрай белай глеба…

Лукашэнка не прыйшоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)