На РУПП «Граніт» звальняюць апошняга актывіста незалежнага прафсаюза

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», з актывістам незалежнага прафсаюза Леанідам Дубаносавыв на прадпрыемстве “Граніт” не працягнуты кантракт.

Сам экскаватаршчык Леанід Дубаносаў даведаўся пра гэта ўвечары 21 траўня, калі ўпершыню выйшаў на працу пасля адпачынку, аднак не быў дапушчаны на сваё месца для выканання службовых абавязкаў у начную змену.

Начальнік варты Руслан Буневіч паведаміў Дубаносаву, што яшчэ 16 траўня з ім не быў працягнуты працоўны кантракт. Пры гэтым ніякіх дакументаў, які б падцвярджалі гэтыя словы, Буневіч не прадставіў. У сваю чаргу Леанід Дубаносаў запрасіў сведкаў і склаў акт пра тое, што яму не дазволілі распачаць працу.

Варта заўважыць, што Дубаносаў да апошняга часу заставаўся адзіным з ініцыятараў стварэння суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу на РУПП “Граніт” у Мікашэвічах, які дагэтуль працаваў непасрэдна на згаданым прадпрыемстве. Усе іншыя актывісты гэтага прафсаюзу, супраць з’яўлення якога амаль паўтары гады выступае адміністрацыя “Граніта”, ужо звольненыя і не здолелі дамагчыся аднаўлення на працы праз суд.

Также на эту тему:

О «подарке» руководства рабочим «Гранита» говорит весь город
Хлопцы з граніту

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)