Общество

На рэдактара сайта Intex-press склалі пратакол. За што?

За захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У камп’ютары, які быў забраны ў Руслана Равякі супрацоўнікамі КДБ у ліпені 2021 года падчас вобшуку у баранавiцкай рэдакцыі Intex-press, знайшлі экстрэмісцкі матэрыял — кнігу Адольфа Гітлера «Мая барацьба».

Як тлумачыць сам журналіст, гэтым камп’ютарам ён карыстаўся дзесьці з 2013 ці 2015 года, але файл са згаданай кнігай пазначаны 2007 годам, адзначае baj.by.

— На мяне склалі адміністрацыйны пратакол за захоўванне матэрыялаў, унесеных у спіс экстрэмісцкіх. Я напісаў, што не згодны з пратаколам, бо не ведаю, адкуль у камп’ютары з’явіўся гэты файл, — распавёў Руслан Равяка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(19)