На Пружаншчыне ўсталявалі драўляны помнік разьбяру Міколу Тарасюку
На радзіме майстра, у вёсцы Стойлы Пружанскага раёна, прайшоў памятны вернісаж.
Фота Ларыса Быцко, Фэйсбук
У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна з’явілася драўляная кампазіцыя, прысвечаная памяці мясцовага разьбяра Міколы Тарасюка.
Падрабязнасці пра новую скульптуру ппаведаміла загадчыца аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко на сваёй стаонцы ў Фэйсбуку:
«Адбыўся вернісаж-успамін нашага пленэра "Сцежкамі Міколы Тарасюка". Дзякуй усім, хто хоць крышку спрычыніўся да гэтай высокароднай справы! Асабліва дзякую разьбярам, якія стварылі скульптурную кампазіцыю на Радзіме майстра. Пад час працы ўвесь час адчувалася прысутнасць нашага дарагога сябра. Цяпер можна прыехаць у Стойлы і пасядзець з ім на лаўцы!»
Ларыса Быцко ў сваім допісе выказала непакой за будучыню працаў Міколы Тарасюка.
«Безумоўна, пасярод стомленасці прысутнічае і задавальненне ад зробленага, але не пакідае трывога за "драўляны народ" і "Успаміны Бацькаўшчыны".Што з імі будзе, які лёс?», — напісала яна.
Мікалай Тарасюк 82 гады пражыў у вёсцы Стойлы, дзе нарадзіўся і стаў, урэшце, апошнім жыхаром паселішча.
Стаў вядомы далёка за межамі Беларусі дзякуючы сваёй калекцыі працаў — драўляных фігурак.
РэжысёрВіктарАслюкзняўдакументальныфільм прамайстрапа дрэве «Драўляны народ».ФільматрымаўГран-пры IXМіжнароднагакінафестывалюмастацкіхрамёстваў уМонпелье(Францыя). Стужкаўдзельнічалаў большчым дзесяціфестывалях уБеларусі, Расіі, Францыі, Італіі, Германіі, Канадзе.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное