Скандалы
Сяргей Макарэвiч, «Наша Нiва»

«На мяне аказваецца псіхалагічны ціск»

Уладальнік Dankoff Club (казіно, рэстаран, спа-цэнтр, стрыптыз-клуб) ужо пяць месяцаў знаходзіцца пад арыштам.

Сям'я Юрыя Данькова. Фота Святаслава Зоркага

Расследаванне крымінальнай справы супраць яго працягнутае да 22 лютага. Юрыя Данькова падазраюць яго ў тым, што з 2006 ягоны клуб быў, фактычна, шырмай, а ў рэальнасці гэта быў публічны дом. Сям'я ў такое верыць не хоча. «Наша Ніва» пагаварыла з жонкай бізнэсоўцы Наталляй. Пасля арышту мужа яна ўзначаліла сямейную справу.

— Хочуць бізнэс забраць, і я гэта адчуваю, бо мяне прэсуюць.

— Якім чынам?

— Не даюць працаваць: замучалі праверкамі.

— На сёння казіно працуе?

— Не. Працуюць толькі салон, стрыптыз, дыскатэка. Казіно з верасня зачынена. Немагчыма было працаваць праз праверкі. І так было, што правяраючых правяралі іншыя правяраючыя. Некалькі камісій.

— Бачыліся з мужам?

— Маёй сям’і спатканні з ім не даюць.

— Праз адвакатаў толькі сувязь?

— Так. Але адвакаты не ўсё расказваюць, бо баяцца страціць ліцэнзіі — усё надта нядобра.

— Абвінавачванне яму не змянілі?

— Справа ў тым, што яму інкрымінуецца асабліва цяжкае злачынства.

— Вас таксама дапытвалі?

— Не. Я не праходжу па справе. Моцны псіхалагічны ціск на мяне аказваецца з боку незразумелых людзей. Мне па начах тэлефануюць, пытаюцца, ці займаюся я бізнэсам з аўтамабілямі «Бэнтлі», ці прадаю котак...

— Але Вы не збіраецеся спыняць бізнэс, распрадаваць?

— Не збіраюся. Мая задача — захаваць яго. За сябе трэба змагацца, за бізнэс, якому Юрый Пятровіч прысвяціў 20 гадоў. Гэта вялікі тэрмін. Гэта і здароўе, і радасці, і гора — усяляк бывае ў бізнэсе. І таго, у чым яго абвінавачваюць, няма.

Шматдзетны бацька

Юрый Данькоў — бацька чацвярых дзяцей: траіх дачок і сына. Старэйшая, Юлія, вучыцца ва ўніверсітэце ў Вялікабрытаніі на пластычнага хірурга. Насця летась скончыла гімназію і паступіла ў юрыдычны каледж БДУ. Георгій і Еўфрасіння навучаюцца ў адной са сталічных гімназій.

Юрыя Данькова затрымалі 4 верасня . З гэтага часу ён знаходзіцца пад вартай. У канцы жніўня затрымалі мастацкага кіраўніка і адміністратара Dankoff Club. Справу завялі спачатку на іх, а ўжо праз тыдзень арыштавалі і ўладальніка клуба. Пагражае ім ад сямі да дзесяці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)