Выборы-2020

На мітынг Ціханоўскай у Глыбокім сабралася каля 800 чалавек

На сустрэчу са Святланай Ціханоўскай у Глыбокім сабралася каля 800 чалавек, піша Наша Ніва. Мітынг з кандыдаткай праходзіў на стаянцы перад «Белмаркетам».

Насельніцтва Глыбокага — 17 800 чалавек.

Пачала свой выступ Святлана словамі, што ёй вельмі балюча стаяць на сцэне адной, бо яе муж у турме, пасля распавяла пра сябе і гісторыю свайго мужа.

– Мы аб'ядналіся, каб тры невялікія ракі зліліся ў адну раку народнага (Святлана не можа падабраць патрэбнае слова, з першых шэрагаў падказваюць: «Гневу!») гневу, — тлумачыць рашэнне аб'яднацца са штабам Барбарыкі і Цапкалы.

Людзей сабралася столькі, што ўсім ахвотным не хапае месца на вылучанай пляцоўцы, людзі вымушаныя стаяць на супрацьлеглым баку дарогі.

– Вішнёвы фестываль у Глыбокім скарацілі да аднаго дня, бо ў краіне каранавірус, як праводзіць «Славянкі» базар некалькі дзён — каранавіруса няма, — заўважыла Ціханоўская.

Митинг Тихановской в Борисове: пришло несколько тысяч человек

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(62)