Общество
Вольга Юркевiч, rh.by, фота livejournal.com

На Маладзечаншчыне жанчыну ўкусіў вожык

Незвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак, 16 ліпеня.

– Жанчына каля дома знайшла вожыка і вырашыла яго пакарміць малачком, – кажа Ігар Салагуб, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы па медыцынскай частцы. – Прынесла яго ў дом, узяла за лапку, а ён яе ўкусіў за палец. Жанчына сама справакавала вожыка на ўкус. Істота не вельмі любіць, каб яе турбавалі.

Цяпер жанчыне ў мэтах прафілактыкі ад шаленства назначылі антырабічныя прышчэпкі. Іх назначаюць ахвярам укусаў дзікіх жывёлін.

Невядома, шалёны быў вожык ці не. Як толькі ён ўкусіў жанчыну, адразу ўцёк.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)