На «Магілёўхімвалакно» рабочым прапануюць прагаласаваць датэрмінова
У якасці бонуса ў любы працоўны дзень датэрміновага галасавання начальства абяцае адпускаць работнікаў дамоў адразу пасля абеду.
Пра такі стымул для галасавання рэсурсу «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведаміў адзін з работнікаў прадпрыемства.
– Нас праінфармавала начальства, што любы з нас можа прагаласаваць датэрмінова, і ў якасці бонуса і стымулу прыйсці на ўчастак для галасавання работнікаў абяцалі адпускаць з працы адразу пасля абеду. У нашым аддзеле такую прапанову ўспрынялі неадназначна, бо большасць людзей ведае, што такое датэрміновае галасаванне, і як там могуць быць падтасаваны бюлетэні, – сказаў работнік “Магілёўхімвалакно” Пётр.
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта пачынаецца 6 кастрычніка.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное