Скандалы
Арцём Гарбацэвіч, Ірына Арахоўская, Наша Ніва

На Кастрычніцкай плошчы мужчына перарэзаў сабе горла і ўцякаў ад амапаўцаў. Вiдэафакт

«Нашай Ніве» стала вядома пра здарэнне, якое адбылося ў цэнтры сталіцы 7 ліпеня.

Мужчына прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу з нажом і ўскрыў сабе горла на вачах у міліцэйскага патруля. АМАПаўцы кінуліся да гэтага чалавека. Той пачаў уцякаць, але бегаў ад іх нядоўга.

У выніку яго скруцілі і перадалі ў хуткую.

Факт здарэння «Нашай Ніве» пацвердзіў прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

«Сапраўды, чалавек у неадэкватным стане пашкодзіў сабе вострым прадметам шыю. Але не крытычна, яго завезлі ў шпіталь. Што з ім цяпер, я не ведаю», — сказаў Ластоўскі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)