Общество
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, «Завтра твоей страны»

На Камароўцы збіраюцца закрыць забаўляльны пакой для дзяцей

На Камароўскім рынку ў Мінску паўстала пытанне аб закрыцці забаўляльнага пакою, дзе бацькі маглі пакінуць сваіх дзяцей на час закупаў. Паслуга бясплатная, а таму нерэнтабельная.

– Рабіць паслугу платнай не мае сэнсу: малая плата нам не дапаможа, а за вялікія грошы – ніхто не будзе пакідаць дзяцей, – - кажа старэйшы адміністратар дзіцячага пакою Таццяна Баравая. І дадае, што паслугаю карыстаюцца і малаімучыя, якія не здолеюць яе аплочваць.

Пакой існуе ўжо сем год і працуе ў адным рэжыме з Камароўскім рынкам – з 9.00 да 19.00. У цёплы перыяд ён прымае 300-400 наведвальнікаў ад трох да сямі гадоў . У зімовыя месяцы, к алі надыходзяць халады і пачынаюцца эпідэміі, колькасць дзяцей, якіх прыводзяць сюды, падае да 200.

Захаваць паслугу неабходна, лічаць выхавацелі дзіцячага пакою. У доказ прыводзяць зусім свежы прыклад, як адна з іх сталых кліентак 31-га снежня, калі пакой па тэхнічных прычынах быў зачынены, згубіла сына на кірмашы.

Працяг глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)