На Глыбоччыне затрымліваюць заробак

Яго не выплацілі ў некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.

Ужо колькі гадоў такога не здаралася, звычайна да 1 чысла сельгаспрадпрыемствы выплачвалі сваім работнікам заробак за мінулы месяц.

Напрыклад, у ААТ “Канстанцінаў Двор” грошы выдалі толькі жыхарам цэнтральнай вёскі Карабы, астатнія атрымалі толькі дапамогу на дзяцей і аліменты. Калі атрымаюць заробак астатнія работнікі, у канторы прадпрыемства дакладна не ведаюць.

Падобная сітуацыя назіраецца і на некаторых іншых сельгаспрадпрыемствах раёна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)