Общество

На Дзень Волі прапанована прайсці шэсцем да помніка Янку Купалу

Удзельнікі аргакамітэта па святкаванню Дня Волі дамовіліся пра падачу заяўкі, у якой будзе пазначанае шэсце ад Акадэміі навук да помніка Янку Купалу.

«Дзень Волі — гэта свята беларускага духу. Важна адзначаць яго як мага шырэй», — заявіў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, які плануе стаць заяўнікам акцыі.

Па ягоных словах, «гэты год як ніколі дае пераканаўчыя аргументы на карысць таго, што свабода і незалежнасць ёсць гарантыяй дабрабыту».

Аргкамітэт заклікаў беларусаў як мага шырэй далучацца да святкавання Дня Волі, дадаў Лагвінец.

У заяўцы будзе ўказаны збор 25 сакавіка на Акадэміі навук у 18.00, пасля збору кароткі мітынг і шэсце да помніку Янку Купалу, ўскладанне кветак і таксама мітынг, сказаў сайту Pyx.by старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У паседжанні аргкамітэту акрамя Алеся Лагвінца і Аляксея Янукевіча прынялі ўдзел старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч. Наступнае паседжанне аргкамітэту запланаванае на 9 лютага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)