Выборы-2020

На дачы Ціханоўскага адбываецца вобшук

Вобшук праходзіць на дачы пад Гомлем, у невялікім пасёлку, — паведаміў Свабодзе каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў.

Самога Сяргея Ціханоўскага перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, сёньня яму перадалі перадачу, паведаміў Кабанаў са спасылкай на адваката.

— Маці Сяргея была ў Менску, дапамагала Сьвятлане даглядаць дзяцей. Сьледчы пазваніў, яе забралі зь Менску і павезьлі ў Гомель на вобшук. Вобшук адбываецца проста цяпер. Адвакат папярэдзіў Сьвятлану, што, верагодна, вобшук будзе і ў яе, — сказаў Аляксандар Кабанаў.