На «Чарнобыльскі шлях-2009» запрашаюць прыйсці чытачоў незалежнай прэсы
«Пакуль мы спыніліся на тым, што на нашы акцыі не ходзяць нават чытачы незалежнай прэсы. Але седзячы дома і гледзячы Інтэрнет нешта змяніць не магчыма», — адзначыў сябра аргакамітэта пра правядзенні акцыі «Чарнобыльскі шлях-2009» Віктар Івашкевіч.
Заява на
правядзенне традыцыйнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» павінна быць пададзена у
Мінгарвыканкам у чацвер. У аргкамітэт правядзення шэсця ўвайшлі палітыкі Лявон
Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль
Лябедзька.
Заяўнікі просяць
гарадзкія ўлады дазволіць дэманстрантам збор у нядзелю, 26 красавіка, у 12.00
каля Акадэміі навук і шэсце праспектам Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа, а
адтуль — да Чарнобыльскай капліцы, што на рагу вуліц Карастаянава і Арлоўскай.
— Справа ў тым,
што вучастак вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці і Акадэміі навук не
прыдатны для прахаджэння вялікай колькасці людзей (гэтым маршрутам прайшло шэсце ў мінулым годзе. —
Аўт.) — там
знаходзіцца стаянка машын, тратуар не шырокі, — расказаў «Салідарнасці» намеснік
Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. — Маршрут, які мы прапанавалі, можа падавацца
колам, але ўсё ж гэта самы кароткі адрэзак да чарнобыльскай капліцы.
Па словах Віктара
Івашкевіча «Чарнобыльскі шлях-2009» пройдзе пад некалькімі лозунгамі.
Па-першае, гэта традыцыйнае патрабаванне да ўлад прыняць неабходныя меры для
абароны людзей ад радыёактыўных прадуктаў. Па-другое, будзе звернута ўвага на
несвоечасовае (ці ўвогуле непатрэбнае) будаўніцтва АЭС у Беларусі. Па-трэцяе,
будзе заўлена пра недастатковую сацыяльную абарону людзей падчас эканамічнага
крызісу.
— Улады да гэтага
часу не распрацавалі праграмы аб тым, як далей развіваць нашу эканоміку і як
зменшыць пакуты людзей падчас крызісу, — адзначыў Віктар Івашкевіч.
Намеснік Партыі
БНФ спадзяецца, што акцыя 26 красавіка будзе больш паспяховай, чым Дзень Волі:
— Агітацыю да
акцыі 25 сакавіка вяла Партыя БНФ і часткова АГП. Зараз жа ў падтрыхтоўцы шэсця
павінны прыняць удзел усе дэмакратычныя сілы, у тым ліку і «Рух за Свабоду».
Разам з тым
Віктар Івашкевіч адзначыў, што ад палітычных партый залежыць не ўсё.
— Не бывае такіх
цудаў, калі не падрыхтаваныя да акцый пратэсту людзі, якія дома ціха
разгадваюць сканворды, нават з-за цяжкіх эканамічных умоў раптам выйшлі б на
плошчу. Іх трэба разварушыць, а адным актывістам палітычных партый з гэтым не
справіцца. Трэба каб на вуліцу выйшлі дэмакратычна настроеныя грамадзяне, якіх
у Мінску як мінімум трэць, — адзначыў Віктра Івашкевіч. — Але пакуль мы
спыніліся на тым, што на нашы акцыі не ходзяць нават чытачы незалежнай прэсы.
Таму карыстаючыся нагодай, хацеў бы запрасіць чытачоў «Салідарнасці» і іншых
выданняў прыйсці на «Чарнобыльскі шлях». Не магчыма нешта змяніць толькі
седзячы дома і гледзячы Інтэрнет.
Між тым яшчэ адзін «Чарнобыльскі шлях» плануецца правесці 26 красавіка ў Гомеле. Як паведаміў «Салідарнасці» старшыня АГП Анатоль Лябедзька, у гэтым годзе было прынята рашэнне пашырыць геаграфію правядзення вулічных акцый за межы мінскай кальцавой дарогі, і ў Гомеле мясцовыя актывісты ўжо рыхтуюць заяву ў гарвыканкам на правядзенне акцыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное