На апошніх секундах: «Цмокі» саступілі «Аўтадору»

19 лістапада мінскі баскетбольны клуб прымаў гасцей з расійскага Саратава.

Фота bc-tsmoki.by

Цмокі-Мінск – Аўтадор – 82:85 (15-26, 29-24, 17-18, 21-17)

19 лістапада баскетбалісты з мінскага клуба «Цмокі» прымалі саратаўскі «Аўтадор» на Falcon Club Арэне ў хатняй гульні Адзінай лігі ВТБ.

Тройчы госці адрываліся на 10+ ачкоў, і штораз «Цмокі» вярталіся. Мінская каманда магла перавесці гульню ў авертайм, але саратаўцы выратаваліся дакладным трохачковым трапляннем пад сірэну, паведамляе сайт «Цмокаў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)