«Мы правалiлiся на Ракаўскай i апынулiся аж на Замкавай»

На экскурсiю гiсторыка Сяргея Харэўскага па Ракаўскім прадмесці прыйшло так шмат людзей, што здзiвiўся нават сам экскурсавод.

Хаця прадмесце невялiчкае, амаль кожны будынак тут мае сваю загадкавую гісторыю. CityDog.by занатаваў самыя-самыя.

Часткі туалета Кацярыны

Пачалася экскурсія ад сабора Святых Пятра i Паўла – гэта найстарэйшы мураваны храм у Мінску. У 1611 годзе княгiня Аўдоцця Друцкая-Горская ахвяравала для яго пляц на вулiцы Юр’еўскай. У сваiм тастаменце княгiня напісала, што хоча, каб брацтвам святых Пятра i Паўла апекаваліся шляхціцы-кальвіністы Януш Радзiвiл, Ян Агiнскi ды Марцiн Валадковiч.

Такім, якім мы бачым храм сёння, ён быў і ў 1630 годзе. Праўда, вярнулі сённяшні выгляд падчас рэстаўрацыi 1979-1984 гг. Дарэчы, унутры будынка знайшлі падмуркi дзвюх вежаў, па якіх можна меркаваць, што тут мусiлi будаваць храм-крэпасць. Не дзіва: напрыклад, напрыканцы 9-месячнага стаяння ў Менску гетмана Мазепы казакі рабавалі храм. Але менчукі розных веравызнанняў выратавалі царкву.

Ці вось вам праявы мясцовага патрыятызму: у 1735 годзе п’яная шляхта прыляцела на конях і страляла па абразах храма. Драматычнасці гэтаму брутальнаму выпадку надае той факт, што на чале хеўры стаяў нейкi Адам Стацкевіч – прапрапраўнук аднаго з фундатараў храма.

На момант далучэння да Расiйскай iмперыi гэта быў адзiны праваслаўны храм у Менску i Менскім павеце, а ў брацтве было ўсяго пяць манахаў. Імператрыца Кацярына, дазнаўшыся «про бедственное положение православных», надала храму званне сабора і падаравала «часть своего туалета» (што мелася на ўвазе, не ўдакладняецца), а таксама тры падсвечнікі.

Працяг фотарэпартажу глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)