Маша Калеснікава, Еўрарадыё
«Мы партызанім, а потым можам выйсці на плошчу Каліноўскага»

Лявон Вольскі і "Крамбамбуля" знялі ў Мінску прома-ролік да новага і апошняга альбома калектыву "Чырвоны штраль". Падчас здымак музыка падзяліўся з Еўрарадыё прычынамі свайго "сыходу ў лясы" і роспуску "Крамбамбулі", распавёў пра інтэнсіўныя курсы нямецкай мовы і магчымасць эміграцыі, а таксама прызнаўся, з кім змагаецца ў новым альбоме.

"Чырвоны штраль" ― альбом партызанскіх песень, ― пачынае расповед пра новую пласцінку Лявон Вольскі. ― У ім распавядаецца пра 1920-30-ыя гады, ёсць і пра будучыню Беларусі. Гэта шэраг песень антысавецкай скіраванасці. Змаганне там ідзе менавіта не са знешнім, а з унутраным ворагам. Хаця яны ж звонку прыйшлі, а потым прараслі ў нас і дагэтуль знаходзяцца тут”.

Цалкам размову чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)