Политика

«Мы нарэшце ўбачылі твар Лукашэнкі ў поўны рост»

Расейскі публіцыст Дзьмітрый Быкаў кажа, што справу з рэжымам Лукашэнкі могуць толькі такія ж «палітычныя пярэваратні», як і ён сам.

-- Канечне, сытуацыя з расейцамі абсалютна жахлівая, -- заявіў Быкаў Радыё Свабода. -- . І хоць Дзьмітрый Анатольевіч павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча, але пакуль незразумела, з чым. Напэўна, з тым, што мы нарэшце ўбачылі ягоны твар, што называецца, у поўны рост.

Увогуле ў гэтай сытуацыі можа па-рознаму ацэньваць дзеяньні беларускай апазыцыі. Але давайце прынамсі дамагацца таго, каб людзей выпусьцілі з турмаў. Паводле беларускіх законаў яны могуць атрымаць ад 5 да 15 гадоў. Фактычна ні за што, дакладней, за нейкую адзіную за вельмі доўгі час спробу выказаць сваё стаўленьне да таго, што адбываецца.

І калі насамрэч рэжым адрэагуе па максымуме, то гэта будзе пачаткам ягонага палітычнага самагубства. Пакуль многія ў Беларусі яшчэ спадзяюцца на добрага "бацьку", але калі "бацька" паўстане ў сапраўдным сваім абліччы, думаю, што падтрымка яго захістаецца вельмі сур'ёзна.

У любым выпадку апэратыўна трэба вырашаць менавіта гэтую праблему. Трэба дабіцца таго, каб на нашых вачах проста не катавалі мірных людзей. Асабліва жанчын і дзяцей.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)