Общество
Андрэй КЛІМУС, ”Радыё Рацыя”

Музыкантаў звальняюць з працы за ўдзел у “Басовішчы”

Пра гэта паведамілі адразу двум удзельнікам брэсцкага гурта "Сцяна" — вакалісту Паўлу Прохараву і барабаншчыку Аляксею Кузняцову. Абодва хлопцы працуюць гукарэжысёрамі на Брэсцкай студыі тэлебачання.

Прычына ў тым, што музыкі не атрымалі дазвол пакінуць працу 19-20 ліпеня, а на першы дзень якраз быў запланаваны выступ "Сцяны" на “Басовішчы”. І хлопцы з'ехалі на фэстываль без дазволу адміністрацыі студыі. А па вяртанні даведаліся, што з 8 жніўня іх звальняюць па артыкуле 48 п.5 Працоўнага кодэксу "за прагулы, якія пацягнулі за сабой парушэнні працоўнай дысцыпліны".

— Адмова адпусціць нас была нічым не матывавана. Мы знайшлі замену на гэтыя два дні, але дырэкцыя студыі ўсё роўна адмовіла. “Басовішча” — гэта цэнтральная падзея беларускай рок-музыкі, мы проста не маглі прапусціць яе, таму і вырашылі з'ехаць без дазволу, — сказаў Рацыі Аляксей Кузняцоў.

Зараз супрацоўнікі студыі напісалі калектыўны зварот да адміністрацыі з просьбай не звальняць хлопцаў. Адказу на яго пакуль няма.

У гэткай жа сітуацыі апынуўся і гітарыст бярозаўскага гурта "BN" Максім Літвінец, які працуе інжынерам у філіяле калгаса "Прамень". Музыка напісаў заяву, каб ўзяць два дні за свой кошт, але згоду дырэкцыі не атрымаў. Пасля вяртання даведаўся, што з 24 ліпеня звольнены па тым жа артыкуле, што і брэсцкія музыкі. Да таго ж ён мусіць выплаціць каля 4,5 тысячаў еўра, бо не адпрацаваў патрэбныя два гады пасля размеркавання на гэтае месца працы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)