Политика

«Містэр Лукашэнка баіцца празрыстых выбараў». ЗША плануюць увесці новыя санкцыі

Супраць Беларусі — ўжо на наступным тыдні. Якія — пакуль невядома.

Пра новыя санкцыi заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд, паведамляе Еўрарадыё.

— Мы верым, што адзіны шлях, каб паважаць правы і выбар беларускіх людзей — гэта правесці сапраўды празрыстыя і сумленныя выбары. І цалкам зразумела, што містэр Лукашэнка баіцца зрабіць гэта. Як і Еўропа, мы ўжо ўвялі некаторыя санкцыі, і я думаю, што на наступным тыдні вы ўбачыце, што іх стане больш, — агучыла яна.

Вікторыя Нуланд, нагадаем, сустракалася з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем каля пяцi год таму.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(37)