Мірон прыехаў у Гомель (фота)

21 сакавіка ў Гомелі ў другой палове дня на плошчы Перамогі невядомыя асобы вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Шматкватэрны дом №1, над якім лунаў сьцяг, знаходзіцца акурат насупраць адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Маладыя людзі, якія знаходзіліся на плошчы Перамогі, патлумачылі, што нацыянальны сьцяг, па ўсяму відаць, вывешаны з нагоды Дня Волі, які адзначаецца ў Беларусі 25 сакавіка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)