Политика

Міністр замежных спраў Фінляндыі расказаў, пра што гаварыў з Макеем

Пека Хаавіста заявіў, што з кіраўніком беларускага МЗС яны абмяркоўвалі праблему правоў чалавека, за парушэнне якіх ЕС увёў санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.

Хаавіста таксама асобна ўспомніў пра больш чым 600 палітвязняў у Беларусі.

Фінскі міністр паведаміў газеце Helsingin Sanomat, што давёў беларускаму міністру, што Фінляндыя гатова ўзяць удзел ва ўрэгуляванні беларускага крызісу ў рамках платформы АБСЕ, піша Наша Ніва.

Таксама ён нагадаў Макею, што беларуская апазіцыя неаднаразова заклікала да дыялогу, аднак улады ніяк не рэагавалі на гэтыя заявы.

Пека Хаавіста дадаў, што ў размове з Уладзімірам Макеем падымалася тэма незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(42)