Міністэрства адукацыі патлумачыла, як будуць атэставаць школьнікаў, якія засталіся дома
Першы намесьнік міністра адукацыі Ірына Старавойтава падчас «гарачай лініі» патлумачыла, якім чынам будуць атэстоўваць школьнікаў, якія ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй у чацьвёртай чвэрці засталіся навучацца дома. Чытачка Свабоды прадставіла рэдакцыі запіс свайго званка.
Ірына Старавойтава патлумачыла, што для вываду гадавой адзнакі і раней дзейнічала правіла, якое цяпер актуалізавалася ў сувязі з тым, што вялікая колькасьць школьнікаў ня ходзіць у школу і навучаецца дома.
Сутнасьць яго наступная: пры выстаўленьні гадавой адзнакі сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума дзяліцца на чатыры. То бок, калі вучаць атрымаў 10-кі ў першых трох чвэрцях, а цягам чацьвёртай навучаўся дома, то яго гадавая адзнака будзе роўная 7,5 (30÷4=7,5).
— Такі парадак вызначэньня дзейнічаў і раней, тут няма нічога новага, — адзначыла Старавойтава. — Але вельмі шмат пытаньняў, зьвязаных з гэтым. Таму будзе дадатковае растлумачэньне. Троху пазьней.
24 красавіка настаўніца расейскай мовы і літаратуры Ганна Севярынец зьвярнулася да Міністэрства адукацыі з просьбай атэставаць вучняў, якія ў чацьвёртай чвэрці навучаюцца дома. Адкрыты ліст падпісалі больш за два дзясяткі настаўнікаў з розных гарадоў Беларусі.
Паводле аўтаркі ліста, 24 красавіка настаўнікі ў школах Беларусі са спасылкай на Міністэрства адукацыі атрымалі інфармацыю, што «у Міністэрстве прынята рашэньне не атэстоўваць у чацьвёртай чвэрці вучняў, якія па рашэньні законных прадстаўнікоў навучаюцца дома пры дапамозе інфармацыйна-камунікатыўных тэхналёгій: адзначаць у журналах іх адсутнасьць, не выстаўляць у класныя журналы адзнакі за дамашнія работы і тым самым зачыніць ім доступ да паўнавартаснага адукацыйнага працэсу».
Як будуць атэстоўваць тых дзяцей, бацькі якіх вырашылі да канца навучальнага году пакінуць іх дома, пакуль канчаткова ня вырашылі.
Як заявіў 23 красавіка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Кадлубай, разглядаецца варыянт, што вучняў школ, якія ў чацьвёртай чвэрці не наведваюць урокі ў клясах, могуць атэставаць па выніках першых трох чвэрцяў.
Але гадавая адзнака можа выстаўляцца не па выніках, да прыкладу, трох чвэрцяў, а лічыцца па-іншаму: сумуюцца адзнакі за тыя чвэрці, калі вучань хадзіў у школу, і сума дзеліцца на чатыры.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное