Мінгарвыканкам праводзіць конкурс на лепшы сацыяльны плакат (фота)
У намінацыі «Беларусь, я ганаруся табой і шаную» большасць галасуе за жартаўлівы плакат, што падае надзею – «Радзіма чакае свайго абаронца». Некаторыя ўдзельнікі адзначыліся няведаннем беларускай мовы.
Наведвальнікі старонкі Мінгарвыканкама ў інтэрнэце даслалі на конкурс «Мая Радзіма – Беларусь» свае малюнкі і фотапрацы. Цяпер ідзе галасаванне за плакат.
Напрыклад у намінацыі «Беларусь, я ганаруся табой і даражу» першае месца ў малюнка з памылкай у назве «Радзіма чакае свайго абаронца», за які па стане на 15 гадзіну аддалі галасы 25.55% ад усіх удзельнікаў.
Праблема скарочанага ўжытку беларускай мовы таксама хвалюе ўдзельнікаў апытання. «Ці памятаеце вы, як выглядае беларускі альфабэт?» пытаецца аўтар плаката, які аймае другое месца ў той жа намінацыі.
…Адказ на гэтае пытанне можна знайсці на тым жа сайце конкурса – некаторыя плакаты падпісаныя: «Прыгажосць роднага краю Беларусь табе кахаю!» ці «Я кахаю табе Мінск!».
Арганізатары конкурсу заклікалі ўдзельнікаў адлюстроўваць у працах сацыяльныя праблемы і магчымыя шляхі іх вырашэння. Прагаласаваць на сайце Мінгарвыканкама можна да 29 лютага, а топ-3 лепшыя плакаты ў кожнай намінацыі вызначацца ўжо 1 сакавіка.
Праўда, пераважная большасць прац сваім зместам нагадвае плакаты, якія ўжо вісяць на білбордах беларускіх гарадоў. Яны выкананыя ў чырвона-зялёных колерах ці змяшчаюць звыклыя адметнасці Беларусі:
Аднак некаторыя ўдзельнікі падыйшлі да працы крэатыўна і з гумарам:
Читайте еще
Избранное