Общество

Мінчука асудзілі за тры БЧБ-сардэчкі на акне ў дзіцячым пакоі

52-гадовага Ігара Лемяшава 18 сакавіка з дому забралі ў Савецкі РУУС.

Падставай для затрымання стаў званок «неабыякавай грамадзянкі», якая паведаміла ў міліцыю, што на дошцы аб'яў ёю выяўленыя ўлёткі палітычнага зместу, а на дзесятым паверсе хтосьці вывесіў БЧБ-сардэчкі, паведамляе тэлеграм-канал Вясна назірае.

У выніку, участковыя у РУУС склалі пратакол на Ігара па арт. 24.23 КаАП і адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У судзе мужчына патлумачыў, што сардэчкі яны з дзецьмі выразалі яшчэ перад Новым Годам разам са сняжынкамі і павесілі ў дзіцячым пакоі. Пасля Новага Года сняжынкі знялі, а тры сардэчкі вырашылі пакінуць.

Суддзя Савецкага раёна Сяргей Шаціла цікавіўся расфарбоўкай сняжынак і здзіўляўся.

Допыт затрыманага на судзе выглядаў так:

— Чаму менавіта тры сардэчкі?

— Колькі дзеці выразалі, столькі і наляпілі.

— Адкуль ўзялі лісты?

— Дзіцячы набор каляровай паперы.

— А чаму зялёныя сардэчкі не выразалі?

— Чырвонае сардэчка — гэта нармальна.

У матэрыялах справы маюцца і самі сардэчкі памерам 20 сантыметраў, якія канфіскавалі.

У выніку, суддзя Шаціла прызнаў гэта пікетаваннем і арыштаваў бацьку дваіх непаўналетніх дзяцей на 15 сутак.

Жительницу Новой Боровой оштрафовали за крики «Жыве Беларусь» из окна квартиры

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(30)