Общество

Мінадукацыі: а што, калі адмяніць астраномію і ўвесці «Асновы праваслаўнай культуры» з 3 класа?

Міністэрства адукацыі выносіць на грамадскае абмеркаванне школьныя навучальныя планы, піша Наша Ніва.

Пакуль што ў 10-м класе школьнікі вывучаюць адну гадзіну на тыдзень чарчэнне, а ў 11-м класе — астраномію. Але чыноўнікі задумаліся, ці правільна гэта?

Усім ахвотным прапануюць выбраць паміж рознымі варыянтамі.

Чарчэнне можна па-ранейшаму вывучаць усім, можна вывучаць без выстаўлення ацэнак, а можна зрабіць факультатывам.

Астраномію можна пакінуць абавязковым прадметам, а можна зрабіць факультатывам.

Калі ж вызваліць месца ў раскладзе, то можна іх напоўніць адным з двух факультатываў.

Факультатыў «Этыка і псіхалогія сямейнага жыцця» прапануецца зрабіць альбо абавязковым, альбо вывучаць па жаданні школьніка і яго бацькоў.

Іншая ідэя — зрабіць абавязковым факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры». Тут таксама ёсць некалькі варыянтаў — пачаць абавязковае вывучэнне з трэцяга класа, пачаць абавязковае вывучэнне з пятага класа альбо пакінуць права выбару школьніку і бацькам.

Сваё меркаванне можна даслаць на электронны адрас infominedu@unibel.by альбо праз тэлеграм-бот @MinEducat_bot.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(24)