Экономика

Міраслаў Гажэцкі, Новы час

Мільярд, закатаны ў цэмент

Белстат паведаміў пра значны рост вырабу і экспарту будаўнічых матэрыялаў у першым квартале гэтага года. Між тым, прыемныя лічбы не павінны ўводзіць у зман.

Напрыклад, такая стратэгічна важная для будаўнічай галіны цэментная прамысловасць у Беларусі — адна з самых стратных.

Праблема з ёй трывалая, як сам той цэмент: на працягу многіх гадоў, нягледзячы на агромністую дзяржаўную падтрымку. Сітуацыя вельмі ілюстрацыйная для нашай эканомікі.

Цэмент і будаўнічыя матэрыялы з яго ў Беларусі вырабляюць тры заводы, аб’яднаныя ў холдынг «Беларуская цэментная кампанія». Беларускі цэментны завод базуецца ў райцэнтры Касцюковічы на Магілёўшчыне, да яго належаць у якасці філіялаў Мінскі камбінат сілікатных вырабаў, «Магілёўжалезабетон» і «Оршабудматэрыялы».

Завод «Крычаўцэментнашыфер» месціцца, адпаведна, у Крычаве Магілёўскай вобласці і мае філіяламі «Наваполацкжалезабетон», «Рагачоўжалезабетон», «Маладзечнажалезобетон» ды іншыя. Нарэшце, прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялы» працуе ў Ваўкавыскім раёне на Гродзеншчыне, у яго структуру таксама ўваходзяць шэраг філіялаў. Ён, дарэчы, знакаміты сваімі крэйдавымі кар’ерамі з блакітнай вадой, якія называюць беларускімі Мальдзівамі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.9(18)