Политика

Мілінкевіч напісаў ліст у Палату прадстаўнікоў

Зварот лідэра Руху «За Свабоду» адрасаваны старшыні Палаты Прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку. Палітык заклікае яго прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс.

Аляксандр Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што ў краіне па-ранейшаму існуе постімперская пагроза страты незалежнасці, паведамляе by.milinkevich.org. Каб абараніць суверэнітэт і развіваць эканоміку, краіне неабходна сістэмнае рэфармаванне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах. Галоўным партнёрам у пераўтварэннях, паводле лідэра Руху «За Свабоду», можа і гатовы стаць Еўрапейскі саюз.

Аляксандр Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце Прадстаўнікоў на пазачарговай сесіі 7 верасня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзідэнты наяўнасць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.

– Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцця. Сумленны і сумесны падлік галасоў – перадумова прызнання выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў, – падкрэслівае Аляксандр Мілінкевіч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)