Міліцыянт, які прапусціў Канавалава ў метро, асуджаны на 3 гады (фота)

Пра гэта паведаміла БТ у фільме «Метро», прысвечаным тэракту ў мінскім метрапалітэне.

Віталя Рагачэўскага асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла БТ у фільме «Метро», прысвечаным тэракту ў мінскім метрапалітэне.

Асуджаны міліцыянт стаяў на ўваходзе на станцыю метро «Фрунзенская» 11 красавіка 2011 года.

Побач з ім праходзіў Дзмітрый Канавалаў з сумкай, што можна ўбачыць на відэа з камер назірання, але міліцыянт нават не звярнуў на яго ўвагі. За гэта на міліцыянта пачалі асобную крымінальную справу. 1 лютага 2012 года яго асудзілі на 3 гады пазбаўлення волі.

Варта адзначыць, што ніколі раней тэрактаў у метро не здаралася, таму міліцыя звяртала ўвагу пераважна на парадак і хуліганаў.

Нагадаем, што 12 студзеня 2012 г. на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення быў асуджаны Руслан Сініцын. Ён не ўзяў у 2009 г. адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзмітрыя Канавалава. Эксперт не толькі тады не правёў дактыласкапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)