Политика
Анастасія Зелянкова

Міліцыянер сцвярджаў на судзе, што Вячаслаў Сіўчык больш за паўгадзіны нецэнзурна на яго лаяўся

Суд паверыў у такое красамоўства палітыка і прысудзіў лідэру Руху салідарнасці «Разам» штрафу ў 10 базавых велічынь.

Актывістаў дэмакратычнага руху Вячаслава Сіўчыка, Андрэя Кіма, Мікалая Дземідзенку і Кацярыну Давыдзік затрымалі 27 ліпеня ў дзень святкавання 20-годдзя з моманту прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці. Актывістаў забралі на праспекце Незалежнасці пасля ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу і абвінавацілі ў тым, што яны нецэнзурна лаяліся на міліцыянераў.

— Сёння ў судзе мы бачылі чарговы фарс, — пракаментаваў “Салідарнасці” судовае рашэнне Сіўчык. — Адзін са сведкаў – капітан міліцыі з Савецкага РАУС Зміцер Валынцаў увогуле заявіў, што я лаяўся на яго больш за паўгадзіны.

Суд таксама адмовіў Вячаславу Сіўчыку ў вядзенні справы па-беларуску.

— Заявілі, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, — расказаў палітык. — Але ж для мяне родная беларуская, і я, лічу, што маю права, каб на гэтай мове мяне хаця б асудзілі.

Тым не менш асудзілі Сіўчыка па-руску, прыгаварыўшы да штрафу ў 10 базавых велічынь (350 тысяч). Столькі ж далі Андрэю Кіму. Мікалай Дземідзенка і Кацярына Давыдзік атрымалі па тры базавыя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)