Анастасія Зелянкова
Месцазнаходжанне “маладафронтаўцаў” не вядома

Месцазнаходжанне затрыманых учора актывістў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Алега Корбана і Зміцера Хведарука дагэтуль застаецца невядомым. Праваабаронцы мяркуюць, што моладзевыя актывісты знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

— Нашы юрысты спрабавалі высветліць, дзе зараз утрымліваюцца Корбан і Федарук, але безвынікова, — адзначылі “Салідарнасці” ў праваабарончым цэнтры “Вясна”. — Телефанавалі на Акрэсціна, але там сказалі, што такіх ім не прывозілі. Увогуле, ніхто не гаворыць, дзе яны могуць быць. Магчыма, “маладафронтаўцаў” утрымліваюць у ізалятары КДБ.

Гэта выглядае найбольш верагодным, бо якраз у часе затрымання Зміцер Хведарук паспеў адправіць сваім сябрам sms, у якой паведаміў, што яго вязуць у “амерыканку” і што яму пагражае крымінальная справа.

Нагадаем, Зміцера Хведарука затрымалі ў нядзелю на прыватнай кватэры разам з яшчэ 26 актывістамі “Маладога фронта” падчас правядзення імі схода Цэнтральнай рады арганізацыі. Яго і Алега Корбана, які быў дастаўлены ў міліцыю з уласнай кватэры, посля разбіральніцтва адвезлі ў невядомым кірунку. Астатнія актывісты ў той жа дзень адпушчаны.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)