Мена Сувары

Сваім экзатычным імем Мена Сувары абавязана егіпецкай багіні, у гонар якой і назвалі дзяўчынку. А вось прозвішча актрысе дасталася ад бацькі — эстонскага псіхіятра. І першае і другое не дазваляла дзяўчынцы жыць спакойна — за гэта, а таксама за рыжыя валасы, аднакласнікі літаральна не давалі Мене праходу. Таму адразу ж па заканчэнні школы дзяўчынка пафарбавалася ў бландзінку. А вось імя Мена мяняць не стала, вырашыўшы, што лепш будзе яго проста праславіць.

Сапраўдны поспех прыйшоў да актрысы пасля ролі ў “Амерыканскім пірагу”. А зняты неўзабаве фільм “Прыгажосць па-амерыканску” атрымаў адразу пяць “Оскараў” і прэмію “Залаты глобус”. Літаральна праз два тыдні пасля цырымоніі 22-гадовая актрыса выйшла замуж. Праўда, ненадоўга. Яшчэ напярэдадні вяселля спадарыня Сувары заяўляла, што “шлюб ніяк не можа перашкодзіць яе кар’еры, хутчэй — гэта кар’ера можа перашкодзіць шлюбу”. Так і здарылася. Зараз роляў у Мены — хоць адбаўляй, а вось на асабістым фронце — без поспехаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)