Мэлані Браўн

Былая ўдзельніца Spice Girls Мэл Бі працягвае спробы вярнуць сабе ранейшую славу. Не паспела яна стаць выпускніцай аднаго тэлешоу пад назвай "Танцы з зоркамі", як з'явіліся звесткі, што прыгажуня згадзілася паўдзельнічаць у іншым — "Піп-шоу". Паволе сюжэту яго ўдзельніцы павінны хадзіць аголенымі. Аднак, арганізатары запэўніваюць, што для галоўнай гераіні гэта неабявязкова.

Шкада, бо Мэлані — даўні аб’ект мужчынскіх жаданняў. А пасля таго, як акцёр Эдзі Мэрфі адмовіўся ад спявачкі і яе дзіця, многія заявілі пра жаданне заняць яго месца.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)