Политика

Галіна Кудрук

Мажэйка: Выдача ордэра на арышт, хутчэй, магчымая на Дзмітрыя Шаўцова ці Аляксея Талая

Палітолаг — пра адмову еўрапейскіх дыпламатаў наведаць беларускія санаторыі з дзецьмі з Данбаса і патрабаванне зняць генсека беларускага Чырвонага Крыжа.   

— Мне здаецца, што беларускія ўлады не надта разумеюць ува што ўвязваюцца. Асабліва, калі мы кажам пра чыноўнікаў, напрыклад, кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова, — кажа Вадзім Мажэйка ў экспрэс-каментары «Салідарнасці».

Вадзім Мажэйка

Насамрэч гаворка ідзе пра ваеннае злачынства, выкраданне дзяцей. Беларускія ўлады спрабуюць прадставіць гэта як дапамогу, нешта такое бяскрыўднае і добрае. Еўрапейскія дыпламаты натуральна не хочуць гэта легітымізаваць сваім ўдзелам. Для сённяшняга рэжыму не надта тыпова запрашаць кудысьці еўрапейскіх дыпламатаў, тут гэта спецыяльна рабілася, каб легітымізаваць.

Выдача ордэра на арышт Лукашэнкі — справа палітычная, лічыць палітолаг. 

— Мне здаецца, што наўрад ці гэта хутка адбудзецца. Думаю, што ў еўрапейцаў ёсць стратэгічнае, натуральнае жаданне падзяляць Лукашэнку і Пуціна, спрыяць таму, каб яны па-рознаму сябе адчувалі.

Вадзім Мажэйка лічыць, што, хутчэй, выдача ордэра магчыма на іншых людзей. Напрыклад, Дзмітрыя Шаўцова і Аляксея Талая.

— Вось на іх можа быць выдадзены ордэр, бо гэта не нясе ніякіх палітычных наступстваў. Калі Шаўцова не адхіляць, то фінансаванне арганізацыі спыніцца, але лукашэнкаўцы працягнуць называць сябе Чырвоны Крыж, не маючы для гэтага падстаў. Будуць жыць за кошт дабравольна-прымусовага збірання грошай са школьнікаў і студэнтаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(14)