Общество
Віктар Марціновіч, 34MAG

Мастакі, на якіх мы забыліся

Усе больш-менш ведаюць, хто такі Марк Шагал. І што ён нібыта меў нейкае дачыненне да Беларусі. Нешта там рабіў у Віцебску. Нейкая школа мастацкая там у яго была, ці што.

Потым ён з’ехаў з Беларусі, якой тады яшчэ не было як дзяржаўнага ўтварэння, і ўладкаваўся недзе ў замежжы, дзе зрабіўся шырока вядомым з-за свайго габрэйскага паходжання. Ну, неяк так, мабыць, ён і існуе ў масавай свядомасці.

Ёсць, вядома, нюансы: нехта бачыў Шагала жыўцом, у французскім музеі, быў працяты ягонымі колерамі. Нехта атрымаў на дзень народзінаў альбом, у якім Шагал называўся «русским художником, закончившим жизнь в эмиграции», пагартаў, пабачыў нейкіх ліловых мужыкоў, чырвоных парсюкоў і смарагдавых пеўняў, паціснуў плячыма, рэзонна буркнуў: «У нас бы такога дзівака нават у мастацкі музей не пусцілі».

Хто такі Марк Шагал для масавай беларускай свядомасці – пытанне дагэтуль не высветленае. Аднак факт: ён у гэтай свядомасці ёсць.

Сёння 34mag.net вырашыў сказаць некалькі словаў пра тых мастакоў, якія, на наш густ, вартыя таго, каб іх памятаць. Ці нават ганарыцца імі. Але ніхто збольшага пра іх не ведае. Некаторыя экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, а каб набыць творы іншых – трэба хіба прадаць «Беларуськалій». Аднак гэта факт: пералічаныя ніжэй прозвішчы пажадана ведаць кожнаму.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)