Мастакі-эмігранты ня бачаць сябе ў Беларусі

Дзесяткі мастакоў зь Беларусі жывуць па-за межамі нашай краіны. Многія зь іх дасягнулі немалога посьпеху ў замежжы, але адзінкавыя прафэсіяналы знаёмыя зь іх імёнамі на радзіме. Некаторыя з гэтых творцаў не жадаюць, каб іх называлі «беларускімі мастакамі», а нехта трымае бел-чырвона-белыя сьцяжкі на працоўных сталах.

Мастацтвазнаўца Ягор Сурскі выбраў восем гісторый мастакоў-эмігрантаў, склаўшы зь іх дакумэнтальнае кіно «Арт-рэпатрыяцыя». Прэм’ера фільму прайшла ў Менску 30 лістапада.

— Канкрэтна да Беларусі я сябе не адношу. Я зьехаў у 1991 годзе з СССР, — кажа Максім Вакульчык, які цяпер жыве і працуе ў нямецкім Дзюсельдорфе. — І я не хачу, каб мяне называлі «беларускім мастаком». Лепей — «мастак зь Беларусі».

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)