Политика

Мастак Аляксей Марачкін выйшаў на волю

Мастака вызвалілі пасля пяцідзённага арышту позна ўвечары 29 сакавіка, паведамляе Радыё Рацыя. Сустрэць Аляксея Марачкіна пры выхадзе на волю прыйшлі сваякі, палітыкі і культурніцкія дзеячы.

Нагадаем, 25 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў мастака да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Паводле пратаколу, ён лаяўся матам перад Цэнтральным РАУС. Нягледзячы на тое, што мастака затрымалі ў ягонай майстэрні, суд палічыў абгрунтаванымі сведчанні міліцыянтаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)