В мире
Зміцер Галко, «Новы час»

Марыупаль: баязлівы і безыдэйны сепаратызм

Прарасійскія актывісты ў Марыупалі не ведаюць імёнаў сваіх загінулых аднадумцаў і не спяшаюцца іх гераізаваць. Бо ніхто, падобна, не спяшаецца паўтарыць іхны лёс.

Неаднойчы я чуў, што Майдан насамрэч пачаўся ў паўднёва-усходнім рэгіёне — на Мікалаеўшчыне, у райцэнтры Урадзіеўка. Потым, дзякуючы масіраванай прапагандзе, удалося пераканаць вялікую колькасць жыхароў украінскага паўднёвага ўсходу, што ў Кіеве стаяць за чужыя і нават варожыя ім мэты, таму выступленні ў яго падтрымку былі тут досыць кволымі. Аднак падзенне Януковіча і кампаніі ўзарвала сітуацыю — хваля майданнага настрою накрыла і гэты рэгіён.

На вялікі жаль, не знайшлося сілы, якая магла б выкарыстаць гэтую пратэстную хвалю на карысць агульнай з Майданам мэты — дзеля пабудовы новай краіны. Знайшлася іншая, якая завязала пратэстоўцам георгіеўскія стужкі, сунула ў рукі трыкалоры і патлумачыла, што іх адзінае выратаванне ў Расіі. З гэтага моманту пратэст на паўднёвым усходзе перастаў быць адэкватным.

Бо праблемы, ад якіх яны стаміліся ва Украіне, а менавіта — страшэнная карупцыя, чыноўніцкае і паліцэйскае самавольства, празмерная адміністратыўная цэнтралізацыя, развал сацыяльнай сферы, прамысловасці і сельскай гаспадаркі — у самой Расіі не вырашаныя і вырашаць іх, падобна, ніхто не думае.

Цалкам рэпартаж чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)