Лица

«Марк Фармэль» выпускае калекцыю, прысвечаную Радзівілам

Як паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі, рэчы з прынтамі, дзе Мікалай Радзівіл Чорны і Барбара Радзівіл, а таксама Леў Сапега прадстаўленыя ў сучасных гарадскіх вобразах, дакладна надыдзе ў продаж ужо гэтай восенню.

Сучасным прачытаннем тэмы вялікіх Радзівілаў заняліся дызайнеры Марыя Старыкава і Наста Васючэнка. Выйшаў сінтэз вулічнай моды і спартыўнага стылю з незвычайнымі класічнымі дэталямі.

Упершыню дзяўчыны прэзентавалі сваю творчасць на вясновым Belarus Fashion Week, і яна прыйшлася даспадобы не толькі беларускай публіцы, але і камандзе італьянскага часопіса Vogue, адзначае Наша Ніва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)