Маргарыта Іванова

Маргарыта Іванова

Беларускай мадэлі Рыце Івановай такая нехарактэрная для нашых мясцін азіяцкая знешнасць перайшла ад бацькі, які родам з Марый Эл, і маці – з Баранавіч. Менавіта маці, калі дачцэ было 13 год, адвяла яе ў агенцтва “Тамара”, пасля заняткаў у якім ужо праз год дзяўчынку запрасілі на працу ў Лондан. І пайшло-паехала… Рыта здымалася для часопісаў у Паўднёвай Карэі, хадзіла па подыумах Масквы, Берліна, Мінска… Ну і, канешне, працавала са знакамітымі беларускімі дызайнерамі – Аленай Цакаленкай, Вольгай Самошчанкай, Іванам Айплатавым. Фотаздымкі з Івановай доўгі час упрыгожваюць казіно Millenium, а на пачатку лістапада яе можна будзе пабачыць на Беларускім тыдні моды.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)