Мара Карфанья

Мара Карфанья

“Самым прыгожым міністрам свету” лічыцца кіраўніца міністэрства Італіі па праблемах раўнапраўя, а ў мінулым мадэль і тэлевядучая Мара Карфанья. Дарэчы, у 1997 годзе спадарыня Карфанья заняла шостае месца на конкурсе прыгажосці “Міс Італія” і пасля неаднаразова з’яўлялася на старонках эратычных выданняў. А вось на пасадзе міністра Мара аказалася не настолькі дэмакратычнай: літаральна адразу пасля свайго назначэння яна забараніла правядзенне гей-параду. Таксама вядома, што спадарыня Карфанья стала прычынай канфлікту ў сям’і Берлусконі ў 2007 годзе: былая супруга ўжо былога прэм’ера запатрабавала праз італьянскую прэсу прабачэння ад мужа за жарт, што калі б ён не быў жанаты, з задавальненнем ажаніўся б з Карфаньяй.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)