Лица
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Мамзэлі і сутэнёры Заходняй Беларусі (фота)

У 1930-я ў Варшаве працавала каля 25 тысяч прастытутак, сярод якіх было нямала жыхарак Заходняй Беларусі.

Найбольш танных дзяўчын называлі «мамзелямі». Тых хто паляваў на мужчын ля казарм — «ваўчыцамі».

Пасля заканчэння польска-бальшавіцкай вайны большасць насельніцтва ІІ Рэчы Паспалітай знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы. Асабліва гэта тычылася Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Гэта спрыяла, у тым ліку, і распаўсюджанню крыміналу і прастытуцыі.

Сапраўдным цэнтрам «вольнага кахання» стала сталіца краіны — Варшава. Як вынік таго, што ў горадзе на Вісле знаходзіўся вялікі гарнізон кайзераўскіх войскаў. Здымаць стрэс франтавых выпрабаванняў жаўнеры прызвычаіліся ў тылавых варшаўскіх бардэлях.

Менавіта «прафесіяналкі» часоў Вялікай вайны, а таксама іх сутэнёры стаялі ў пачаткаў стварэння сферы сэксуальных паслуг незалежнай Польшчы. Варшаўскія публічныя дамы размяшчаліся на вуліцах Пенкнай, Маршалкоўскай, Хмельнай, Жэлязнай. Аднак хутка ў гэты бізнэс прыйшлі новыя людзі, якія «гандаль жывым таварам» паставілі на паток.

«ГЕШЭФТ» НА ПРАСТЫТУТКАХ

Яшчэ ў другой палове ХІХ стагоддзя яўрэйскія эмігранты з польскіх тэрыторый стварылі ў Аргенціне арганізацыю «Civ Migdal», праз якую ажыццяўлялі вываз на працу маладых дзяўчат яўрэйскай нацыянальнасці з тэрыторыі Расійскай імперыі, у тым ліку і з беларускіх губерняў. Тады ў публічных дамах Буэнас-Айрэса апынулася каля 30 тысяч жанчын «з Расіі».

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)