Скандалы

Маладафронтаўцаў, якія прыехалі зняцца ў серыяле ў сцэне затрымання, затрымалі па-сапраўднаму

Трое маладафронтаўцаў 14 студзеня былі запрошаны прыняць удзел у здымках моладзевага серыялу.

Хлапчукам прапаноўвалася згуляць затрыманых пад час удзелу ў масавым мерапрыемстве. Месцам сустрэчы быў прызначаны галоўны ўваход у Дом Быта, на Інстытуце Культуры. Але маладафронтаўцы на здымкі так і не трапілі.

Вось што распавёў мfront.net Раман Васільеў, адзіны, хто выйшаў на сувязь:

– Мы прыехалі на месца ў прызначаны час і адразу пабачылі 2-х супрацоўнікаў у цывільным, якія прагульваліся непадалёк. Праз некаторы час да іх далучыліся яшчэ чацьвёра. Яны занялі кропкі навокал нас. За будынкам Дома Быта мы заўважылі ўсім вядомы сіні бус, да якога, быццам па камандзе, накіраваліся усе супрацоўнікі.

Яшчэ праз некалькі хвілін яны, напэўна, вырашылі, якое „правапарушэнне“ мы здейснілі, і накіраваліся ў наш бок. Мы зразумелі, што зараз будзе затрыманне і пайшлі ў бок метро.

Заўважыўшы, што „ціхары“ пабеглі за намі, мы кінуліся на ўцёк у розныя бакі.

Павал Сяргей знайшоўся ў маскоўскім РАУСе, месцазнаходжанне Рамана Пратасевіча невядомае.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)