Выборы-2020

Алег Новікаў, Новы час

Майстэрства выбарчых фальсіфікацый: сусветны досвед

Разгубленасць тых, хто ў шоку ад цяперашніх беларускіх выбараў, магчыма, кампенсуе той факт, што гісторыя ведае значна больш вясёлыя выбарчыя кампаніі.

Спіс фальсіфікаваных выбараў настолькі велізарны, што міжволі ўзнікае крамольная думка: як толькі ўзнікла працэдура адбору лідараў шляхам галасавання — адразу ж і паўстала практыка электаральных махінацый.

Некаторыя, дарэчы, лічаць, што першапраходцам тут мог быць славуты рымскі імператар Юлій Цэзар, які праклаў дарогу на палітычны алімп, раздаючы хабар плебсу.

Пазней гісторыя засведчыла, што такая выбарчая тэхналогія, як подкуп выбаршчыкаў, мае пэўныя хібы. Часам усё можа скончыцца трагікамедыяй.

Як гэта было ў 1768 годзе, калі за мандат у англійскім парламенце ад горада Нортгемптан змагаліся два арыстакраты. Сімпатыі выбаршчыкаў яны вырашылі заваяваць шчодрымі падарункамі. А паколькі абодва грошай не лічылі, на абарыгенаў абрынуўся сапраўдны залаты дождж.

Паводле гісторыкаў, кожны з кандыдатаў выдаткаваў на подкуп прыкладна 100 тысяч фунтаў, што па цяперашнім курсе складае прыкладна каля 10–12 мільёнаў долараў (!).

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(8)