Скандалы

Магілёўскія чыноўнікі папрасілі прабачэння ў цыганоў. З Мінска прыехала Качанава

Кіраўнік МУС на сустрэчу не прыехаў.

Фота тут і далей Вольга Васільева, belsat.eu

У Магілёве цыганы сустрэліся з чыноўнікамі і кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай. Ініцыявала сустрэчу з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму ўчора ўвечары.

Сёння да чыноўнікаў прыехала каля 40 чалавек – жыхары мікрараёнаў Чапаеўка і Грабянёва, паведамляе Белсат. Сустрэча адбылася ў будынку Магілёўскага Аблспажыўсаюза.

Цыганы сабралі подпісы пад калектыўным зваротам да прадстаўніка прэзідэнта па Магілёўскай вобласці, дзе апісалі сітуацыю: як да іх уварваўся АМАП, як іх збівалі і забіралі на суткі. Але зварот гэты яны яшчэ не дасылалі.

Вядома, што не ўсе прадстаўнікі цыганскай дыяспары з двух вёсак пайшлі на сустрэчу з чыноўнікамі. Усе СМІ, якія спрабавалі трапіць на сустрэчу, не пусцілі – у тым ліку і дзяржаўныя медыя.

Сустрэча цягнулася гадзіну. Як стала вядома ад прадстаўнікоў цыганскай дыяспары, магілёўскія чыноўнікі папрасілі прабачэння ў цыганоў.

На сустрэчы таксама прысутнічаў кіраўнік Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараў, памочнік прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Леанід Заяц.

Як распавялі ўдзельнікі сустрэчы, на стале таксама стаялі таблічкі прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча – але іх не было, і таблічкі даволі хутка прыбралі.

Шуневич ответил на вопрос, будет ли извиняться перед цыганами

Пасля гібелі лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве сілавікі масава затрымлівалі цыганоў ў магілёўскіх раёнах Чапаеўка і Грабянёва. Некаторыя затрыманыя скардзіліся на збіццё і абразы з боку міліцыі. Версію пра датычнасць ромаў да смерці Патаповіча неўзабаве зняпраўдзілі. Асноўнай версіяй прычын гібелі міліцыянта следства назвала самагубства. 

Зачем извиняться перед «пылью»?