Магда: Беларусь балансуе паміж спробамі ўяўляць з сябе пагрозу суседзям і тым, чым яна ёсць у рэальнасці
Филин абмеркаваў апошнія гучныя падзеі ва Украіне і Беларусі з палітолагам, дырэктарам украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
— Выданне Business Insider мяркуе, што паспяховы ўдар ЗСУ па суднарамонтным заводзе Чарнаморскага флота ў Севастопалі з’яўляецца менавіта той акцыяй, якой так асцерагаліся на Захадзе, мяркуючы, што на гэта Масква можа адказаць ядзерным ударам.
На думку палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана, спакойная рэакцыя Крамля на ўдар па севастопальскім заводзе «яшчэ раз дэманструе страчаныя магчымасці ў мінулым годзе». Ці згодныя вы з такім меркаваннем? Што ўвогуле, на вашу думку, адбываецца?
— Гаворка пра працэс эвалюцыі заходніх падыходаў да ацэнкі сітуацыі ва Украіне. Трэба разумець, што Расія трыццаць год фармавала ўласны вобраз у якасці прадказальнага і разважлівага партнёра.
Пасля вайны ў Грузіі ў 2008-м Захад вялікіх высноваў не зрабіў. І пасля захопу Крыма ў 2014-га высновы таксама не былі кардынальнымі.
Кардынальныя яны пачалі рабіцца толькі пасля таго, як ва Украіне пацяклі рэкі крыві і мільёны ўкраінцаў апынуліся ў краінах Еўрапейскага Саюза і Паўночнай Амерыкі.
Але я разумею, што міжнародныя адносіны не змяняюцца ўвадначассе. Гэта проста немагчыма.
— Тут, напэўна, варта задацца пытаннем, ці магла такая зброя, якой сёння атакуюць Крым, з’явіцца ў ЗСУ год таму?
— Я хачу нагадаць, што першыя заходнія гаўбіцы ўкраінскае войска атрымала праз сем тыдняў пасля пачатку шырокамаштабнага расійскаскага ўварвання. Першыя Himars — у чэрвені 2022 года. А сістэмы Patriot — напрыканцы года.
То бок, гэта эвалюцыя заходніх падыходаў у дачыненні да таго, што адбываецца ва Украіне.
— Многія звярнулі ўвагу на назву судна ў Севастопалі, пашкоджанага ў выніку атакі — вялікі дэсантны карабель «Мінск». А якія рызыкі для афіцыйнага Мінска нясе чарговая рэзалюцыя Еўрапарламента — у ваенным вымярэнні ў тым ліку, а не толькі палітычным? Ці пра гэта яшчэ рана казаць?
— Я не бачу пакуль што ваенных пагрозаў для Лукашэнкі. Усё ж Беларусь пакуль балансуе паміж тым, што спрабуе ўяўляць з сябе пагрозу Украіне і сваім заходнім суседзям, і тым, чым яна ёсць у рэальнасці.
Я думаю, што мы ўсе цудоўна разумеем, што эскалацыя з боку Беларусі прывядзе не толькі да гібелі вялікай колькасці беларускіх вайскоўцаў, але і да таго, што сам Лукашэнка ў выніку можа не ўтрымаць уладу.
Падобна на тое, што Захад працягвае спробы аддзяляць Лукашэнку ад астатніх беларусаў. І я лічу, што гэта правільнае выйсце. Бо менавіта Лукашэнка нясе адказнасць за ўцягванне Беларусі ў вайну, тады як у самой краіне нейкіх агрэсіўных, імперскіх тэндэнцый я не назіраю.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное